Выкарыстоўваючы гэты сайт, вы пагаджаецеся на на выкарыстанне намі файлаў cookie. Падрабязней Я згодны / згодная

да галоўнай старонкі RHE-X

Пра нас

Rhenus SE & Co. KG
Rhenus-Platz 1
59439 Holzwickede
Germany

Тэлефон: +49 (0)2301 29-0
Факс: +49 (0)2301 29-1215
Эл. пошта: it-recycling(at)de.rhenus.com

Прававая форма: Командытнае таварыства
Асабіста адказны ўдзельнік таварыства: Rhenus Verwaltungs SE

Праўленне:
Клеменс Рэтман (старшыня праўлення)
Тобіас Барц
Эгберт Бернсмайстэр
Міхаэль Брокхаус
Д-р Штэфан Петэрс
Міхаэль Фіфэрс
Андрэас Штоклі

Кампетэнтны суд: Участковы суд г. Хамм

Гандлёвы рэестр: Гандлёвы рэестр, раздзел А 2448

Ідэнтыфікацыйны нумар плацельшчыка ПДВ: DE223423245

Калі ў вас ёсць пытанні адносна зместу, звяртайцеся па адрасе: contact@rhe-x.com

Выключэнне адказнасці

1. Змест анлайн-прапановы

Rhenus SE & Co. KG не нясе адказнасць за актуальнасць, дакладнасць, паўнату ці якасць прадстаўленай інфармацыі. Іскі з прэтэнзіямі да Rhenus SE & Co. KG датычна шкоды матэрыяльнага ці нематэрыяльнага характару, якая паўстала ў выніку выкарыстання ці невыкарыстання прадстаўленай інфармацыі ці выкарыстання памылковай ці няпоўнай інфармацыі, прынцыпова выключаны ў выпадку адсутнасці доказу віны Rhenus SE & Co. KG пры наяўнасці намеру ці грубай халатнасці. Усе прапановы з'яўляюцца вольнымі і не прадугледжваюць абавязацельствы. Rhenus SE & Co. KG пакідае за сабой права на змену, дапаўненне ці выдаленне часткі старонак ці ўсёй прапановы без спецыяльнага апавяшчэння або на часовае ці канчатковае спыненне публікацыі.

2. Спасылкі

Пры прамых ці ўскосных спасылках («гіперспасылкі») на іншыя сайты, якія знаходзяцца за межамі адказнасці Rhenus SE & Co. KG, абавязак кампаніі Rhenus SE & Co. KG несці адказнасць узнікае толькі ў тым выпадку, калі ёй вядомы змест гэтых сайтаў і калі яна мае тэхнічныя магчымасці для прадухілення выкарыстання ў выпадку супрацьзаконнасці зместу. Гэтым Rhenus SE & Co. KG выразна заяўляе, што на момант размяшчэння спасылак на сайтах, на якія вядуць гэтыя спасылкі, не было выяўлена зместу супрацьзаконнага характару. Rhenus SE & Co. KG не можа ніякім чынам паўплываць на афармленне, змест і аўтарства злучаных ці аб'яднаных спасылкай сайтаў ні ў цяперашні час, ні ў будучыні. Таму Rhenus SE & Co. KG ясна адмяжоўваецца ад любога зместу ўсіх сайтаў, на якія вядуць спасылкі ці з якімі яны звязаныя, калі змест быў зменены пасля размяшчэння спасылак. Гэта заява распаўсюджваецца на ўсе спасылкі, размешчаныя ў рамках уласнай Інтэрнэт-прапановы, а таксама на ўсе запісы трэціх асоб, якія былі зроблены ў заведзеных гасцявых кнігах Rhenus SE & Co. KG, на дыскусійных форумах і ў спісах адрасатаў. Адказнасць за незаконны, няправільны ці няпоўны змест матэрыялаў і, у прыватнасці, за шкоду, якая ўзнікла з прычыны выкарыстання ці невыкарыстання прапанаванай інфармацыі, нясе выключна правайдар сайта, на які вядзе спасылка, а не той правайдар, які пры дапамозе спасылак перапраўляе на адпаведную публікацыю.

3. Аўтарскія правы і ахова таварных знакаў

Rhenus SE & Co. KG імкнецца захоўваць аўтарскія правы на выкарыстаныя графічныя элементы, гуказапісы, відэафрагменты і тэксты ва ўсіх публікацыях, а таксама выкарыстоўваць графічныя элементы, гуказапісы, відэафрагменты і тэксты, распрацаваныя ўласнымі сіламі, ці звяртацца да ліцэнзійных графічных элементаў, гуказапісаў, відэафрагментаў і тэкстаў. Усе правы на гандлёвыя маркі і таварныя знакі, прыведзеныя ў Інтэрнэт-прапанове і, пры магчымасці, абароненыя трэцімі асобамі, у поўным аб'ёме падпадаюць пад палажэнні адпаведнага дзеючага заканадаўства аб ахове таварных знакаў і аб праве валодання адпаведных зарэгістраваных уласнікаў. Простае згадванне гандлёвых марак у тэксце не дае падставы зрабіць вывад аб тым, што яны не абаронены правамі трэціх асоб! Аўтарскае права на апублікаваныя аб'екты, распрацаваныя ўласнымі сіламі Rhenus SE & Co. KG, захоўваецца выключна за Rhenus SE & Co. KG. Размнажэнне ці выкарыстоўванне такіх графічных элементаў, гуказапісаў, відэафрагментаў і тэкстаў у іншых электронных ці друкаваных публікацыях без спецыяльнай згоды Rhenus SE & Co. KG не дазваляецца.

4. Ахова дадзеных

У выпадку, калі ў рамках Інтэрнэт-прапановы існуе магчымасць уводу персанальных ці службовых дадзеных (адрасы электроннай пошты, прозвішчы, адрасы), раскрыццё гэтых дадзеных ажыццяўляецца карыстальнікам выключна на добраахвотнай аснове. Выкарыстоўванне і аплата ўсіх прапанаваных паслуг дазваляюцца – наколькі гэта тэхнічна магчыма і дапушчальна – таксама і без уводу такіх дадзеных ці пасля ўводу абезаблічаных дадзеных ці псеўданіма.

5. Выкарыстоўванне файлаў cookie

Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць якасць структуры і зместу нашага сайта і забеспечыць арыентаваную на карыстальніка і па магчымасці зручную навігацыю. Падчас Вашага наведвання мы выкарыстоўваем так званыя сесіённыя ці сеансавыя файлы cookie. Падчас Вашага знаходжання ў Інтэрнэце яны захоўваюць інфармацыю пра тое, да якога зместу звярталіся з Вашага камп'ютэра, а таксама спрыяюць павышэнню Вашай бяспекі ў Інтэрнэце. Калі Вы пакідаеце наш сайт ці некаторы час не выконваеце на ім ніякіх дзеянняў, гэтыя недаўгавечныя файлы cookie выдаляюцца.
Файлы cookie не могуць нанесці шкоду Вашаму камп'ютэру. Небяспека заражэння вірусамі ці выкрадання камп'ютэрных дадзеных не мае з імі нічога агульнага. Парадак выкарыстання файлаў cookie рэгулюеце Вы самі. Для допуску, адхілення, праглядвання і выдалення выкарыстоўвайце дапаможныя функцыі браўзара.

6. Юрыдычная сіла гэтай заявы аб выключэнні адказнасці

Гэту заяву аб выключэнні адказнасці трэба лічыць часткай Інтэрнэт-прапановы, у якой прыводзілася спасылка на гэту старонку. У выпадку, калі некаторыя часткі ці фармулёўкі гэтага тэксту не адпавядаюць, перасталі адпавядаць ці не цалкам адпавядаюць дзеючаму заканадаўству, усе астатнія часткі дакумента застаюцца нязменнымі па сваім зместу і сіле.