VIII. Правы датычнай асобы
1. Права на інфармацыю
Вы можаце запатрабаваць ад адказнай асобы інфармацыю пра тое, ці апрацоўваюцца намі асабістыя дадзеныя, якія маюць дачыненне да Вас.
Калі такая апрацоўка ажыццяўляецца, Вы можаце запатрабаваць ад адказнай асобы наступную інфармацыю пра:
(1) мэты, у якіх апрацоўваюцца асабістыя дадзеныя;
(2) катэгорыі асабістых дадзеных, якія апрацоўваюцца;
(3) атрымальнікаў ці катэгорыі атрымальнікаў, якім паведамілі ці паведамяць асабістыя дадзеныя, якія маюць дачыненне да Вас;
(4) запланаваную працягласць захоўвання асабістых дадзеных, якія маюць дачыненне да Вас, ці, калі канкрэтныя звесткі пра гэта не могуць быць прадстаўлены, крытэрыі для вызначэння працягласці захоўвання дадзеных;
(5) існаванне права на выпраўленне ці выдаленне асабістых дадзеных, якія маюць дачыненне да Вас, права на абмежаванне апрацоўкі адказнай асобай ці права на пярэчанне супраць такой апрацоўкі;
(6) існаванне права на абскарджанне ў інспекцыйным ведамстве;
(7) у се даступныя звесткі пра паходжанне дадзеных, калі асабістыя дадзеныя атрыманыя не ад асобы, да якой яны маюць дачыненне;
(8) існаванне аўтаматызаванага працэсу прыняцця рашэння, а таксама фарміраванне профілю (у адпаведнасці з арт. 22, п. 1 і 4 DSGVO) і – прынамсі ў гэтых выпадках – значную інфармацыю пра выкарыстаную лагічную схему, а таксама пра вынікі і чаканыя рэзультаты падобнай апрацоўкі для датычнай асобы.
Вы маеце права атрымання інфармацыі пра тое, ці перадаюцца асабістыя дадзеныя, якія маюць дачыненне да Вас, у трэцюю краіну ці міжнародную арганізацыю. У сувязі з гэтым Вы можаце патрабаваць, каб Вам растлумачылі актуальныя гарантыі ў адпаведнасці з арт. 46 DSGVO у сувязі з перадачай дадзеных.
2. Права на выпраўленне
Вы маеце права на выпраўленне і/ці ўнясенне дапаўненняў у адносінах да адказнай асобы, калі апрацаваныя асабістыя дадзеныя, якія маюць дачыненне да Вас, з'яўляюцца недакладнымі ці няпоўнымі. Адказная асоба абавязана неадкладна выправіць дадзеныя.
3. Права на абмежаванне апрацоўкі
Пры наступных умовах вы можаце запатрабаваць абмежаванне апрацоўкі асабістых дадзеных, якія маюць дачыненне да Вас:
(1) калі Вы аспрэчваеце правільнасць Вашых асабістых дадзеных на тэрмін, які дазваляе адказнай асобе праверыць іх правільнасць;
(2) апрацоўка неправамерная, і Вы адмаўляецеся ад выдалення асабістых дадзеных і замест гэтага патрабуеце абмежаваць іх выкарыстанне;
(3) адказнай асобе асабістыя дадзеныя больш не патрабуюцца ў мэтах апрацоўкі, але Вам яны неабходныя ў мэтах абароны вашых правоў, карыстання імі ці патрабавання іх ажыццяўлення; ці
(4) калі Вы накіравалі пярэчанне супраць апрацоўкі ў адпаведнасці з арт. 21, п. 1 DSGVO і яшчэ не вызначана, ці пераважваюць правамерныя прычыны адказнай асобы Вашы прычыны.
Калі апрацоўка асабістых дадзеных, якія маюць дачыненне да Вас, абмежаваная, гэтыя дадзеныя, нягледзячы на іх захоўванне, могуць быць апрацаваныя толькі пасля Вашай згоды ці для ажыццяўлення, выкарыстання ці абароны Вашых правоў ці для абароны правоў іншай фізічнай ці юрыдычнай асобы ці з прычын важных грамадскіх інтарэсаў ЕС ці дзяржавы-члена ЕС.
Калі апрацоўка была абмежаваная з вышэйназваных прычын, Вам накіроўваецца паведамленне ад адказнай асобы перат тым, як абмежаванне будзе знята.
4. Права на выдаленне
a) Абавязак выдалення
Вы можаце запатрабаваць ад адказнай асобы неадкладнага выдалення асабістых дадзеных, якія маюць дачыненне да Вас, а адказная асоба абавязана неадкладна выдаліць гэтыя дадзеныя, калі існуе адна з наступных прычын:
(1) Асабістыя дадзеныя, якія маюць дачыненне да Вас, больш не патрабуюцца ў мэтах, у якіх яны былі сабраныя ці іншым спосабам апрацаваныя.
(2) Вы адклікаеце вашу згоду на апрацоўку дадзеных у адпаведнасці з арт. 6, п. 1, літ. а ці арт. 9, п. 2, літ. а DSGVO, і калі адсутнічаюць іншыя прававыя асновы для апрацоўкі дадзеных.
(3) У адпаведнасці з арт. 21, п. 1 DSGVO Вы накіроўваеце пярэчанне супраць апрацоўкі дадзеных, няма прыярытэтных правамерных прычын для апрацоўкі дадзеных ці вы накіроўваеце пярэчанне супраць апрацоўкі ў адпаведнасці з арт. 21, п. 2 DSGVO.
(4) Асабістыя дадзеныя, якія маюць дачыненне да Вас, былі апрацаваныя неправамерна.
(5) Выдаленне асабістых дадзеных, якія маюць дачыненне да Вас, неабходнае для выканання юрыдычнага абавязацельства па заканадаўству ЕС ці дзяржаў-членаў ЕС, у юрысдыкцыі якіх знаходзіцца адказная асоба.
(6) Асабістыя дадзеныя, якія маюць дачыненне да Вас, былі сабраныя ў адносінах да прапанаваных сэрвісаў інфармацыйнага грамадства ў адпаведнасці з арт. 8, п. 1 DSGVO.
b) Перадача інфармацыі трэцім асобам
Калі адказная асоба зрабіла асабістыя дадзеныя, якія маюць дачыненне да Вас, даступнымі грамадскасці і абавязана выдаліць іх у адпаведнасці з арт. 17, п. 1 DSGVO, то з улікам даступных тэхналогій і выдаткаў на ажыццяўленне яна прымае належныя меры, у тым ліку тэхнічнага характару, каб праінфармаваць адказных за апрацоўку дадзеных, якія апрацоўваюць персанальныя даныя, аб тым, што Вы як датычная асоба патрабуеце ад іх выдалення ўсіх спасылак на гэтыя асабістыя дадзеныя, іх копіі ці рэплікацыі.
c) Выключэнні
Права на выдаленне не распаўсюджваецца на выпадкі, калі апрацоўка неабходная
(1) для забеспячэння права на вольнае выказванне свайго меркавання і атрыманне інфармацыі;
(2) для выканання юрыдычнага абавязацельства, якое патрабуе апрацоўку ў сувязі з заканадаўствам дзяржаў-членаў ЕС, у юрысдыкцыі якіх знаходзіцца адказная асоба, ці для выканання задачы, якая звязана з грамадскімі інтарэсамі ці дзяржаўнай уладай, перададзенай адказнай асобе;
(3) з прычын грамадскіх інтарэсаў у сферы аховы здароўя ў адпаведнасці з арт. 9, п. 2 літ. h і i, а таксама арт. 9, п. 3 DSGVO;
(4) у мэтах архівавання, звязаных з грамадскімі інтарэсамі, у навуковых, гісторыка-даследчых ці статыстычных мэтах у адпаведнасці з арт. 89, п. 1 DSGVO, калі права, названае ў раздзеле a), робіць немагчымым дасягненне мэт гэтай апрацоўкі ці сур'ёзна абмяжоўвае яго; ці
(5) для ажыццяўлення, выкарыстання ці абароны сваіх правоў.
5. Права на інфармаванне
Калі Вы выкарысталі права на выпраўленне, выдаленне ці абмежаванне апрацоўкі ў адносінах да адказнай асобы, яна абавязана паведаміць усім атрымальнікам, якім былі раскрытыя асабістыя дадзеныя, якія маюць дачыненне да Вас, пра гэтыя выпраўленні, выдаленні дадзеных ці абмежаванні іх апрацоўкі, акрамя выпадкаў, калі гэта немагчыма ці звязана з неапраўданымі намаганнямі.
Вы маеце права на атрыманне звестак пра такіх атрымальнікаў ад адказнай асобы.
6. Права на перанос дадзеных
Вы маеце права атрымаць асабістыя дадзеныя, якія Вы перадалі адказнай асобе, у структураваным, распаўсюджаным і прыдатным для машыннага счытвання фармаце. Акрамя таго, Вы можаце перадаць гэтыя дадзеныя іншай адказнай асобе без перашкод з боку адказнай асобы, якой былі перададзеныя асабістыя дадзеныя, у выпадку
(1) калі апрацоўка звязаная са згодай у адпаведнасці з арт. 6, п. 1 літ. a DSGVO ці арт. 9, п. 2 літ. a DSGVO ці з дамовай у адпаведнасці з арт. 6, п. 1 літ. b DSGVO і
(2) калі апрацоўка ажыццяўляецца з дапамогай аўтаматызаваных тэхналогій.
У рамках ажыццяўлення гэтага права ў Вы таксама маеце права на дасягненне таго, што адказная асоба перадасць асабістыя дадзеныя, якія маюць дачыненне да Вас, непасрэдна іншай адказнай асобе, калі гэта можа быць выканана тэхнічна. Пры гэтым свабоды і правы іншых асоб не могуць быць абмежаваны.
Права на перанос дадзеных не распаўсюджваецца на апрацоўку асабістых дадзеных, неабходную для выканання задачы, якая звязана з грамадскімі інтарэсамі ці дзяржаўнай уладай, перададзенай адказнай асобе.
7. Права на пярэчанне
Вы маеце права з прычын, звязаных з Вашай асаблівай сітуацыяй, у любы момант накіраваць пярэчанне супраць апрацоўкі Вашых асабістых дадзеных, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з арт. 6, п. 1 літ. e ці f DSGVO; гэта таксама распаўсюджваецца на фарміраванне профілю, заснаванае на гэтых палажэннях.
Адказная асоба спыніць апрацоўку Вашых асабістых дадзеных, акрамя выпадкаў, калі яна можа пацвердзіць наяўнасць важкіх, вартых абароны прычын апрацоўкі, якія пераважваюць Вашы інтарэсы, правы і свабоды, або ў выпадках, калі апрацоўка служыць ажыццяўленню, выкарыстанню ці абароне прававых патрабаванняў.
Калі Вашы асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца для ажыццяўлення прамой рэкламы, Вы маеце права ў любы момант накіраваць пярэчанне супраць апрацоўкі Вашых асабістых дадзеных у мэтах такой рэкламы, гэта ж распаўсюджваецца на фарміраванне профілю, калі яно звязана з прамой рэкламай.
Калі Вы накіроўваеце пярэчанне супраць апрацоўкі ў мэтах прамой рэкламы, Вашы асабістыя дадзеныя больш не будуць апрацоўвацца ў гэтых мэтах.
У Вас таксама ёсць магчымасць, у сувязі з выкарыстаннем сэрвісаў інфармацыйнага грамадства, незалежна ад палажэнняў дырэктывы 2002/58/EG, выкарыстаць Ваша права на пярэчанне з дапамогай аўтаматызаваных тэхналогій, у якіх выкарыстоўваюцца тэхнічныя спецыфікацыі.
8. Права на адкліканне заявы аб згодзе ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове асабістых дадзеных
Вы маеце права на адкліканне вашай заявы аб згодзе ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове асабістых дадзеных. Адкліканне згоды не ўплывае на правамернасць апрацоўкі даных да моманту адклікання згоды.
9. Аўтаматызаванае прыняцце рашэння ў асобным выпадку, уключаючы фарміраванне профілю
Вы маеце права не падвяргацца заснаванаму на выключна аўтаматызаванай апрацоўцы – уключаючы фарміраванне профілю – прыняццю рашэнняў, якія мелі б прававыя вынікі для Вас ці аналагічна значна абмежавалі б Вас. Гэта не распаўсюджваецца на выпадкі, калі рашэнне:
(1) неабходна для заключэння ці выканання дамовы паміж Вамі і адказнай асобай,
(2) па заканадаўстве ЕС ці дзяржаў-членаў ЕС, у юрысдыкцыі якіх знаходзіцца адказная асоба, з'яўляецца дапушчальным, а гэтыя палажэнні заканадаўства прадпісваюць належныя меры для абароны Вашых правоў і свабод, а таксама Вашых правамерных інтарэсаў ці
(3) ажыццяўляецца з Вашай згоды.
Аднак гэтыя рашэнні не могуць засноўвацца на асаблівых катэгорыях асабістых дадзеных у адпаведнасці з арт. 9, п. 1 DSGVO, калі не дзейнічаюць арт. 9, п. 2, літ. a ці g DSGVO і прынятыя належныя меры для абароны правоў і свабод, а таксама Вашых правамерных інтарэсаў.
Адносна выпадкаў, прыведзеных у пунктах (1) і (3), адказная асоба прымае належныя меры, каб забяспечыць Вашы правы і свабоды, а таксама Вашы правамерныя інтарэсы (як мінімум – права на ўмяшанне асобы з боку адказнай асобы, на выказванне уласнага меркавання і аспрэчванне рашэння).
10. Права на падачу скаргі ў інспекцыйнае ведамства
Незалежна ад іншых магчымасцяў абскарджання адміністрацыйным ці судовым спосабам Вы маеце права на падачу скаргі ў інспекцыйнае ведамства, у прыватнасці, у дзяржаве-члене ЕС Вашага месца знаходжання, месца працы ці месца меркаванага парушэння, калі Вы лічыце, што апрацоўка асабістых дадзеных, якія маюць дачыненне да Вас, парушае палажэнні DSGVO.
Інспекцыйнае ведамства, у якое перададзена скарга, апавяшчае заяўніка пра стан і вынікі праверкі, уключаючы магчымасць судовага абскарджання ў адпаведнасці з арт. 78 DSGVO.